Герб Мозырьского района
Отдел образования
Мозырского районного исполнительного комитета
enter Войти в кабинетВойти

Государственное учреждение образования

Детский сад № 39 г. Мозыря

Назад
Дзень беларускага маўлення

Паважаныя бацькі!

Кожны чацвер ў нашым дзіцячым садку - 

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА МАЎЛЕННЯ.

У гэты дзень усе мы, супрацоўнікі ўстановы і выхаванцы, стараемся выкарыстоўваць у зносінах як мага больш беларускіх слоў. Калі ласка, прыходзячы раніцай у дзіцячы сад, скажыце "Добрай раніцы!", "Дзякуй!", "Калі ласка!", а ўвечары - "Да пабачэння!" Давайце будзем разам далучаць нашых дзетак да беларускай мовы, такой прыгожай і непаўторнай!

 

 

Кансультацыя для бацькоў

"Мама, тата, давайце гуляць па-беларуску!"

    Часцей за ўсе бывае так, дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць іншы варыянт рашэння праблемы? Прапануем  бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

      Па-першае, калі ваша дзіця наведвае дашкольную установу, то вы павінны ведаць, што існуюць заняткі на беларускай мове. Дзень беларускага маўлення.

   Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы, на якіх дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі. Вось вам і першая ступень адукацыі маленькіх беларусаў.

    А далей бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове. Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

  На кухне хай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

   Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры вашага гораду, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы убычыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

  Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-беларуску.

Прапануем вам матэрыял, які можна выкарыстоўваць для  гульняў з дзецьмі:

Інтэрактыўныя гульні

https://du-bor1.minsk-roo.gov.by/%D0%B7%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D0%BC-%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%B4%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B8%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8F%D0%BC/%D0%BC%D1%8B-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8B/%D0%BC%D0%B5%D0%B4%D1%8B%D1%8F%D1%82%D1%8D%D0%BA%D0%B0/%D0%B4%D0%BE%D0%BA%D1%83%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%82-27673.html

"Вясёлка"  - часопiс для дзяцей i iх бацькоў

https://du-bor1.minsk-roo.gov.by/%D0%B7%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D0%BC-%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%B4%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B8%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8F%D0%BC/%D0%BC%D1%8B-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8B/%D0%BC%D0%B5%D0%B4%D1%8B%D1%8F%D1%82%D1%8D%D0%BA%D0%B0/%D0%B4%D0%BE%D0%BA%D1%83%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%82-24033.html

Буся - чытанка-маляванка для дашкольнікаў

https://du-bor1.minsk-roo.gov.by/%D0%B7%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D0%BC-%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%B4%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B8%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8F%D0%BC/%D0%BC%D1%8B-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8B/%D0%BC%D0%B5%D0%B4%D1%8B%D1%8F%D1%82%D1%8D%D0%BA%D0%B0/%D0%B4%D0%BE%D0%BA%D1%83%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%82-20283.html

Беларускія лічылкі

https://du-bor1.minsk-roo.gov.by/%D0%B7%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D0%BC-%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%B4%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B8%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8F%D0%BC/%D0%BC%D1%8B-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8B/%D0%BC%D0%B5%D0%B4%D1%8B%D1%8F%D1%82%D1%8D%D0%BA%D0%B0/%D0%B4%D0%BE%D0%BA%D1%83%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%82-24743.html

Беларускія загадкі

https://du-bor1.minsk-roo.gov.by/%D0%B7%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D0%BC-%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%B4%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B8%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8F%D0%BC/%D0%BC%D1%8B-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8B/%D0%BC%D0%B5%D0%B4%D1%8B%D1%8F%D1%82%D1%8D%D0%BA%D0%B0/%D0%B4%D0%BE%D0%BA%D1%83%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%82-24723.html

Развіваючае відэа для дзяцей

https://du-bor1.minsk-roo.gov.by/%D0%B7%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D0%BC-%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%B4%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B8%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8F%D0%BC/%D0%BC%D1%8B-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8B/%D0%BC%D0%B5%D0%B4%D1%8B%D1%8F%D1%82%D1%8D%D0%BA%D0%B0/%D0%B4%D0%BE%D0%BA%D1%83%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%82-27673.html

Бібліятэка

https://du-bor1.minsk-roo.gov.by/%D0%B7%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D0%BC-%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%B4%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B8%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8F%D0%BC/%D0%BC%D1%8B-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8B/%D0%BC%D0%B5%D0%B4%D1%8B%D1%8F%D1%82%D1%8D%D0%BA%D0%B0/%D0%B4%D0%BE%D0%BA%D1%83%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%82-24043.html

ТОП-10 беларусскоязычных мультфильмов

https://du-bor1.minsk-roo.gov.by/%D0%B7%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D0%BC-%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%B4%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B8%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8F%D0%BC/%D0%BC%D1%8B-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8B/%D0%BC%D0%B5%D0%B4%D1%8B%D1%8F%D1%82%D1%8D%D0%BA%D0%B0/%D0%B4%D0%BE%D0%BA%D1%83%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%82-24523.html